Будслаўчанка трапіла ў зборную снежных снайпераў Мінскай вобласці
28.02.2013
—
Новости Спорта

Кацярына Хацяновіч
20 лютага ў Маладзечне адбыліся абласныя спаборніцтвы “Снежны снайпер”.Яны складаюцца са стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжнай гонкі. У асабістым заліку вучаніца Будслаўскай сярэдняй школы Кацярына Хацяновіч заняла трэцяе месца ў старэйшай узроставай катэгорыі. Яна ўключана ў зборную Мінскай вобласці для удзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах “Снежны снайпер”.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.