У Мядзеле прайшла "Беларуская лыжня-2013"
27.02.2013
—
Новости Спорта

На старце эстафеты.
У суботу, 23 лютага, адбылося раённае зімовае спартыўнае свята "Беларуская лыжня-2013". Праходзіла яно ў лясным масіве каля вёскі Шыкавічы.Удзельнікі высвятлялі хутчэйшых у эстафеце: у кожнай камандзе беглі па два мужчыны і жанчына.

Каманды былі падзеленыя на тры групы. Найбольш удзельнікаў было ў той, дзе змагаліся арганізацыі і прадпрыемствы раёна.
Тут перамогу атрымалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Сярод прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых камітэтаў мацнейшая была каманда Свірскага пасялковага савета.
Паміж аддзелаў райвыканкама і арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў лепшымі сталі прадстаўнікі раённай арганізацыі "Белай Русі".
Пераможцаў узнагародзілі кубкамі, граматамі і грашовымі прэміямі.

Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.