Прайшлі матчы 10-га тура чэмпіянату Мядзельскага раёна па міні-футболе
25.02.2013
—
Новости Спорта

У сераду, 20 лютага, прайшлі чарговыя матчы 10-га тура чэмпіянату раёна па міні-футболе.
Каманда Нарацкага сельсавета разграміла прадстаўнікоў аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама з лікам 11:1. Каманда Мядзела перамагла гульцоў Крывіцкага сельсавета 5:0.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота з сайта asnta.ru