Мядзяльчанін перамог у спаборніцтвах па рыбнай лоўлі

Источник материала:  

На возеры Нарач 16 лютага адбыліся спаборніцтвы па рыбнай лоўлі.

У іх удзельнічалі каманды Белтэлерадыёкампаніі і Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У складзе апошняй былі і супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі, паведаміў намеснік начальніка інспекцыі Валянцін Галубовіч.

Усяго ў спаборніцтвах прыняло удзел больш за 30 чалавек. У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі Дзяржінспекцыі. А вадзіцель Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Мінчук стаў лепшым у індывідуальным заліку.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта http://govorim.by


←Владимир Денисов: «Не хочу общаться с журналистами. Почему? Понапишете про полмиллиона, про ночные клубы. Ай…»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика