Cпаборніцтвы па валейболе выйграла каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях
18.02.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/02/1361246525034033.jpg)
З 15 па 16 лютага адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод працоўных калектываў у рамках круглагадовай спартакіяды.
Прайшлі яны ў спартыўных залах спартыўных залах райаддзела ўнутраных спраў і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс". Прынялі ў іх удзел 7 каманд, паведаміў інструктар-метадыст РФАЦ «Імпульс» Аляксандр Вайда.
Перамагла ў спаборніцтвах каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях, на другім месцы – прадстаўнікі аддзела адукацыі, на трэцім –міні-ЦЭЦ.
Аддзел інфармацыі.
На здымку: капітаны камандаў прызёраў (злева направа) Сяргей Клімёнак (аддзел адукацыі), Ілля Барысік (міні-ЦЭЦ), Яўген Шалуха(райаддзел па надзвычайных сітуацыях)
Фота Аляксандра Вайды.