Нулі для разважанняў

Источник материала:  

У першым матчы 1/16 розыгрышу Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ не даў забіць турэцкаму "Фенербахчэ", але і сам не адзначыўся трапным ударам. 0:0 — лік, які пакуль нічога не вырашае ў беларуска-турэцкім супрацьстаянні.

Турэцкі "Фенербахчэ" — адзін з лідараў тамтэйшага футбола. Клуб 18 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны і цяпер вядзе актыўную барацьбу за залатыя ўзнагароды з "Галатасараем" і "Бешыкташам". Каманда літаральна нашпігавана сусветнымі зоркамі. Галандзец Дзірк Кюйт, партугалец Рауль Мейрэлеш, камерунец Муса Соў, бразілец Крыстыян Бароні — футбалісты, якія з'яўляюцца аплотам калектыву. Толькі часам здараецца так, што нечакана і лідары падводзяць. На пачатку гульні Мейрэлеш літаральна скасіў Аляксандра Глеба. Удар быў больш падобны на прыём з вулічнай бойкі, чым на спартыўную барацьбу. Татуіраваны футбаліст адразу ўбачыў перад сабой чырвоную картку, а пасля яшчэ доўга высвятляў, за што яго так пакаралі і выдалілі. Здалося: вось ёсць шанц на вікторыю, падарунак Фартуны, але беларусы не здолелі скарыстацца перавагай у аднаго футбаліста. А гэта ўжо зноў падводзіць да размовы аб тым, што на еўрапейскай арэне мы звыкліся гуляць другім нумарам, разлічваючы на контрвыпады. "Канаркі" закрыліся ў абароне, а беларусы так і не падабралі да яе адпаведны ключык. Усё проста. Чакаем гульні ў адказ.

— Расчараванне ёсць, — прызнаўся пасля паядынку Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер БАТЭ. — Асноўная прычына таго, што ў нас не атрымалася забіць, у тым, што нам не хапала хуткай работы з мячом пры арганізацыі атак. З іншага боку — мы здолелі захаваць свае вароты ў недатыкальнасці. Гэты фактар таксама трэба ўлічваць як істотны.

Тарас ШЧЫРЫ

Нулі для разважанняў

←Три новости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика