Чэмпіянат Беларусі па футболе пройдзе ў два этапы

Источник материала:  

Дэлегаты чарговага выканкама Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" вырашылі адмовіцца ад леташняй формулы правядзення першынства краіны.

Нагадаем, што ў 2012 годзе за ўзнагароды змагаліся 11 каманд у тры колы. Гэтым разам 12 клубаў спачатку правядуць турнір у 2 этапы, а пасля, адпаведна з вынікамі, падзеляцца на дзве шасцёркі. Выканкам таксама вырашыў, што ў заяўцы на матч адначасова могуць прысутнічаць 5 замежнікаў. Грамадзяне Расіі і Казахстана легіянерамі лічыцца не будуць. Падстава — агульны Мытны саюз.

Тарас ШЧЫРЫ.

←Нехайчик вернулся в БАТЭ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика