Самыя спартыўныя кіраўнікі – у Вязыні
Ідуць спаборніцтвы па ўзніманні гіры.
12 студзеня на базе раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" і цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы "Сатурн” прайшла спартакіяда кіруючых работнікаў.Пра спаборніцтвы “Рэгіянальнай газеце” паведаміў інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда. У спартакіядзе прынялі ўдзел сем камандаў: Вілейскага райвыканкама, аддзела культуры райвыканкама, Іжанскага, Ільянскага, Вязынскага, Асіпавіцкага і Любанскага сельсаветаў.
Яны спаборнічалі ў шасці відах спорту. Гэта камбінаваная эстафета, перацягванне каната, конкурс капітанаў, узніманне гіры, дартс, плаванне.
Найбольш азартнымі як для ўдзельнікаў, так і для гледачоў сталі камбінавая эстафета і перацягванне каната.
У камбінаванай эстафеце наймацнейшымі былі прадстаўнікі аддзела культуры. У перацягванні каната перамагла каманда Ільянскага сельсавета.
У конкурсе капітанаў трэба было выканаць штрафныя кідкі ў баскетбольнае кальцо. Найлепш з гэтым справіўся Кірыл Шынкевіч з Асіпавіцкага сельсавета.
У гіры (практыкаванне рывок) у камандным заліку першае месца за Ільянскім сельсаветам. Адпаведна яго прадстаўнік Уладзімір Вашанко перамог у асабовым заліку.
У дартсе ў камандным заліку першае і другое месцы падзялілі прадстаўнікі Вязынскага і Асіпавіцкага сельсаветаў. У асабовым заліку вызначыліся ў мужчын Міхаіл
Гарбацэвіч з Вязынскага, а ў жанчын Таццяна Козел з Любанскага сельсаветаў. У эстафеце па плаванні перамаглі прадстаўнікі аддзела культуры.
Агульнакамандныя вынікі наступныя. 1-е месца – Вязынскі сельсавет, 2-е месца – аддзел культуры, 3-е месца – Ільянскі сельсавет.
Усе пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаныя каштоўнымі прызамі і дыпломамі адпаведных ступеняў.
Аддзел інфармацыі.
Фота blogfastsaude.com.br.