Аляксандра Герасіменя — чэмпіёнка Еўропы!

Источник материала:  

Беларуска Аляксандра Герасіменя ў французскім Шартры выйграла 25 лістапада золата чэмпіянату Еўропы па плаванні на "кароткай вадзе" на дыстанцыі 50 м вольным стылем, паведамляе БЕЛТА.

У фінальным заплыве беларуска паказала вынік 23,85 сек., апярэдзіўшы бліжэйшую праследавацельніцу Трыін Альянд з Эстоніі на 0,39 сек. Бронзавай медалісткай стала Жанет Отэсен-Грэй з Даніі (0,48 сек.). У фінал прабілася яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Святлана Хахлова, якая заняла 6-е месца (0,96 сек.). Усяго ў скарбонцы зборнай Беларусі па выніках чэмпіянату Еўропы на "кароткай вадзе" ў Францыі тры медалі. Акрамя золата Аляксандры Герасімені на дыстанцыі 50 м вольным стылем, 22 лістапада бронзу эстафеты 4х50 м вольным стылем заваявала жаночая дружына ў складзе Юліі Хітрай, Аляксандры Герасімені, Аксаны Дзямідавай і Святланы Хахловай, а 23 лістапада Аляксандра Герасіменя стала сярэбранай медалісткай на дыстанцыі 50 м батэрфляем.

"Тарпеда-БелАЗ" згуляе ў пераходных матчах

25 лістапада ў заключным туры чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе жодзінскія футбалісты ўступілі на выездзе гродзенскаму "Нёману" — 2:1. Суседзі тарпедаўцаў па таблічным падвале футбалісты "Брэста" абыгралі мазырскую "Славію" з лікам 2:0 і гарантавалі сабе месца ў вышэйшай лізе. У паядынку БАТЭ і "Шахцёра" верх узялі барысаўчане (2:1). З такім жа лікам "Мінск" у гасцях адолеў "Нафтан", "Белшына" дома перайграла "Гомель" — 3:1.

Падагульняючае турнірнае становішча:

1. БАТЭ (Барысаў) — 68 ачкоў (30 матчаў; розніца мячоў 51-16),

2. "Шахцёр" (Салігорск) — 61 (30; 59-24),

3. "Дынама" (Мінск) — 56 (30; 37-19),

4. "Гомель" — 50 (30; 39-24),

5. "Нёман" (Гродна) — 41 (30; 43-36),

6. "Мінск" — 39 (30; 36-46),

7. "Белшына" (Бабруйск) — 30 (30; 26-40),

8. "Брэст" — 29 (30; 27-38),

9. "Нафтан" (Наваполацк) — 29 (30; 23-40),

10. "Славія" (Мазыр) — 27 (30; 22-58),

11. "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — 24 (30; 17-39).

Горшая каманда вышэйшай лігі "Тарпеда-БелАЗ" у двухматчавай дуэлі паспаборнічае за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне з другой камандай першай лігі "Гарадзеяй". А пераможца першай лігі магілёўскі "Днепр" пасля гадавога перапынку вяртаецца ў вышэйшы свет. Футбалісты БАТЭ дзявяты раз у сваёй гісторыі заваявалі "золата", салігорскі "Шахцёр" трэці год запар становіцца сярэбраным прызёрам, а "бронза" ў мінскага "Дынама".

Каманда Беларусі заняла 12-е месца ў змешанай эстафеце

Каманда Расіі выйграла змешаную эстафету на першым этапе Кубка свету па біятлоне, які стартаваў 25 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе, паведамляе БЕЛТА. Дыстанцыю 2х6 км (жанчыны) + 2х7,5 км (мужчыны) зборная Расіі ў складзе Вольгі Зайцавай, Вольгі Вілухінай, Аляксея Волкава і Яўгена Усцюгава пераадолела за 1 гадз.12 хвіл. 41,3 сек., выкарыстаўшы 6 дадатковых патронаў. Сярэбраным прызёрам стала каманда Нарвегіі, трэцімі сталі прадстаўнікі Чэхіі. Каманда Беларусі з 1 штрафным кругам і 8 дадатковымі патронамі заняла 12-е месца, уступіўшы пераможцам 3 хвіл. 40,9 сек. Пры гэтым пасля жаночай часткі эстафеты беларуская дружына займала 3-е месца, уступаючы лідарам 21,2 сек., аднак мужчыны не здолелі падтрымаць тэмп, зададзены партнёркамі па зборнай. У складзе каманды Беларусі выступалі Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Уладзімір Алянішка і Сяргей Новікаў.

"Дынама" зноў прайграла

Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі чацвёртае паражэнне запар, прайграўшы 25 лістапада ў Чарапаўцы ў серыі пасляматчавых булітаў "Поўначсталі" (3:4) у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БЕЛТА. Такім чынам, мінскія дынамаўцы прайгралі ўжо чацвёрты матч запар, але пры гэтым у трох апошніх матчах набіралі па адным ачку, паколькі ў папярэдніх сустрэчах уступалі ў авертайме (маскоўскаму "Дынама" — 2:3, піцерскаму СКА — 2:3), а цяпер і па булітах ("Поўначсталі" — 3:4).

←БАТЭ расстался с Ренаном Брессаном и подписал контракт с полузащитником "Гомеля" Ильей Алексиевичем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика