У Лідзе пройдзе Першы чэмпіянат па міні-футболу сярод святароў
23.11.2012
—
Новости Спорта
Ідэя правесці падобны чэмпіянат у нашай краіне ўзнікла пасля ўдзелу каманды беларускіх святароў у чэмпіянаце Еўропы па футболу. За першынство будуць змагацца каманды святароў з Гродна, Мінска і Віцебска, законнікі, а таксама клерыкі з Пінска і Гродна.
— Перш за ўсё ўвесь гэты турнір арганізаваны на карысць пакліканняў, — распавёў адзін з арганізатараў чэмпіянату ксёндз Павел Салабуда. — Запрашаем усіх жыхароў Ліды, а асабліва міністрантаў, каб кожны з іх мог убачыць, кім з’яўляецца святар, што гэта чалавек малітвы, пастар душ, але таксама і просты чалавек, які, напрыклад, любіць спорт.