Апошні "дынамаўскі" крок БАТЭ

Источник материала:  

Ліга чэмпіёнаў:

  Мінск, вечар, родныя балельшчыкі на старэнькім стадыёне "Дынама"... Упэўнены, гэты крок для барысаўчан будзе цяжкім, важным і адказным. Шансы, каб трапіць у раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў у каманды Віктара Ганчарэнкі яшчэ ёсць, але для гэтага найперш трэба паспяхова сёння згуляць на "Дынама" супраць французскага "Ліля".

Апошні "дынамаўскі" крок БАТЭМіж іншым, гульня з французамі, аўтсайдарамі групы F, будзе апошняй для стадыёна перад рэканструкцыяй. Аднак асаблівых пачуццяў ад гэтага ў Віктара Ганчарэнкі няма.

— Настальгіі ці незадавальнення ад гэтага я не адчуваю, — на перадматчавай прэс-канферэнцыі кажа Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер БАТЭ. — Неабходны новы стадыён, які будзе адпавядаць правядзенню групавых этапаў і далейшых стадый Лігі чэмпіёнаў. Мы разумеем, што "Дынама" ў сённяшнім выглядзе не зусім адпавядае патрабаванням. Таму я толькі за тое, каб яго зачынілі і хутчэй правялі рэканструкцыю.

Што тычыцца непасрэдна сустрэчы з "Лілем", Ганчарэнка прызнаўся, што настрой перад матчам у каманды добры, да канца сезона выбыў Аляксандр Паўлаў, магчыма на поле не выйдзе і нападаючы Дзмітрый Мазалеўскі, а ўсе астатнія футбалісты рыхтуюцца да сустрэчы з французамі.

Таксама спадар Ганчарэнка паразважаў аб тым, ці можна паядынак з "Лілем" назваць матчам года.

— У нас падобных за год шмат назбіраецца, — адказвае журналістам трэнер. — "Вардар", "Дэбрэцэн", "Хапаэль", "Баварыя", першы матч з "Лілем"... А таму і цяжка казаць, што гэта самы галоўны матч. Праўда, зыходзячы з турнірнай стратэгіі, напэўна, гэта будзе галоўны матч. А калі глядзець на ўзровень сапернікаў, дык ажыятажу больш было ад гульні з "Баварыяй".

Наконт саперніка Ганчарэнка выказаўся даволі стрымана, сціпла. Адзначыў, што гэта клуб з топ-чэмпіянату і ў першынстве Францыі адстае на тры балы ад вядомага "Пары Сэн-Жэрмэна", які на трэцім радку турнірнай табліцы. Больш дэталёвая інфармацыя прызначана для каманды. Аднак, каб зразумець патэнцыял "паўночных догаў", можна проста зазірнуць у склад каманды, дзе заўважым Саламона Калу, былога гульца лонданскага "Чэлсі", дасведчанага галкіпера Мішэля Ландро, двухразовага чэмпіёна Францыі, вопытнага чэха Давіда Разэгнала, чарнагорца Марка Баша, былога абаронцу маскоўскага "Лакаматыва". Падбор футбалістаў неблагі, але ў каманды ў параўнанні з мінулым годам відавочны крызіс. Змагацца і перамагаць "Ліль" можна. Тым больш у першым крузе, у гасцях, барысаўчане гэта ўжо ўдала рабілі. Пачатак сустрэчы — у 20.00. Чакаем вас на стадыёне!

←Фанатов пора осадить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика