Новае рашэнне федэрацыі
02.11.2012
—
Новости Спорта
Напрыканцы кастрычніка адбылося пасяджэнне выканкама Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”.
На ім былі ўнесеныя змяненні ў рэгламент чэмпіянату краіны ў другой лізе. Прынятае рашэнне, што з другой лігі ў першую выйдуць адразу тры каманды, а не дзве, як аб’яўлялася на пачатку сезона. Гэта патрэбна для таго, каб у 2013 годзе ў першай лізе каманды гулялі па класічнай схеме з шаснаццаці ўдзельнікаў.
Нагадаем, што два верхнія радкі ў табліцы другой лігі датэрмінова занялі “Смалявічы-СТІ” і “Белтрансгаз” (Слонім). За трэцяе месца яшчэ прадстаіць барацьба. Асноўным прэтэндэнтам засталося правесці па чатыры гульні. “Іслач” з Мінскага раёна мае 61 ачко, “Гомельчыгунтранс” – 60 ачкоў.
У першай лізе сёлета выступаюць пятнаццаць камандаў. Як і планавалася раней, толькі апошняя з іх апусціцца ў другую лігу. Яшчэ адну сваю каманду першая ліга страціць, каб укамлектаваць вышэйшую.
Сяргей ГАЙКОВІЧ.