"Дэльфін" у Лунінцы

Источник материала:  

Невялікі райцэнтр Палесся Лунінец цяпер мае адну з лепшых спартыўных баз у краіне. Гэта адзначалася на афіцыйным адкрыцці дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па плаванні "Дэльфін". Прыгожы будынак спартыўнага аб'екта ўзведзены ў горадзе ўсяго за два гады.

Будаўнічыя работы распачаліся ў жніўні 2010 года. І вось ужо дзве чашы спарткомплексу запоўнілі вадой, а пасля цырымоніі адкрыцця іх і апрабавалі. Пяць 25-метровых дарожак басейна разлічаны на тых, хто ўмее плаваць, бо глыбіня іх дасягае 2,5 метра. А для пачаткоўцаў абсталяваны так званы "лягушатнік" з глыбінёй не больш за метр. Але новы спартыўны комплекс уключае ў сябе не толькі басейны. Тут ёсць цэлы шэраг іншых патрэбных аб'ектаў. Трэнажорная зала, дзве саўны — з сухой і вільготнай парай, кавярня здаровага харчавання — без алкаголю, якраз для тых, хто хоча падтрымліваць здаровы дух у здаровым целе. А яшчэ більярдныя сталы для аматараў гэтага занятку.

У спарткомплексе пачынае працаваць і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па плаванні. Абсталяваны вучэбныя класы. Ужо набраны штат трэнераў і пачаты набор у 15 груп. 150 дзяцей будуць займацца гэтым відам спорту і ўмацоўваць здароўе. Прадугледжаны і платныя паслугі для гараджан у вольны ад трэніровак час. Вучняў сельскіх школ па графіку будуць падвозіць на заняткі ў басейн.

У дзень адкрыцця "Дэльфіна" ў Лунінцы прайшла спартакіяда абласной вертыкалі. Заўсёдны ўдзельнік спартыўных мерапрыемстваў губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар павітаў удзельнікаў спартакіяды і пажадаў плёну ў працы на карысць нашай краіны.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Что такое не везет и как с ним бороться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика