Футбол. Дзмітры Касцюк: “За апошнія пяць гадоў гэта самы дрэнны сезон” (+відэа)
Маладзечна – Дзяржынск – 1:2. Гарадскі стадыён у Маладзечне сустракаў чарговы матч другой лігі. У нядзелю, 21 кастрычніка, “Забудова” супрацьстаяла “Лівадзіі” з Дзяржынска.
Госці забілі першыя два галы сустрэчы. Маладзечанцы змаглі скараціць адставанне ў ліку толькі пад канец гульні. На 88-й хвіліне вароты “Лівадзіі” прабіў Дзмітры Вышынскі. Але выраўняць лік у “Забудовы” не атрымалася.Па выніках 34-га тура “Забудова” застаецца на чатырнаццатым радку турнірнай табліцы.
На фота злева Дзмітры Касцюк.
– Я лічу, што сёння мы ігралі на роўных, – кажа Дзмітры Касцюк. – У чарговы раз наш галкіпер нас трохі не выручыў, бо ён пасля траўмы. У другім тайме нават недзе і падціснулі, але не змаглі зрабіць усё так, як хацелася. Гэта футбол.
– Як ацэньваеце сезон?
– Цалкам адмоўна. За апошнія пяць гадоў гэта самы дрэнны сезон. Шмат клубных праблем, фінансавых, людзі разышліся. Цяпер гуляем з тымі, каму крыху ранавата гуляць. Але што ёсць, тое ёсць. Як кажуць, будзем гадаваць сваю моладзь. Наша справа – трэніравацца і гуляць.
Настасся РОЎДА, Аляксандра ПАРАХНЯ.
Фота Зоі ХРУЦКАй, відэа Настассі РОЎДЫ.
Глядзіце фотарэпартаж па гэтай жа тэме:
"Забудова"(Маладзечна) – "Лівадзія"(Дзяржынск) – 1:2