Кары Хейкіля пакідае мінскае "Дынама", Марэк Сікора вяртаецца ў беларускую сталіцу

Источник материала:  

Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Кары Хейкіля вызвалены ад пасады, паведамляе БЕЛТА. Як інфармуе афіцыйны сайт ХК "Дынама-Мінск", такое рашэнне прынята ўчора на пазапланавым пасяджэнні назіральнага савета сталічнага клуба.

Кары Хейкіля пакідае мінскае "Дынама", Марэк Сікора вяртаецца ў беларускую сталіцу
На пасяджэнні прысутнічалі старшыня савета Юрый Бародзіч, памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігар Заічкоў, міністр спорту і турызму Алег Качан, старшыня федэрацыі хакея Яўген Ворсін.

Для абмеркавання пытанняў парадку дня пасяджэння былі запрошаны генеральны дырэктар клуба Аляксей Торбін, спартыўны дырэктар Ігар Матушкін, намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Мушта, а таксама прадстаўнікі трэнерскага штаба Аляксандр Андрыеўскі і Яўген Папіхін.

Члены савета прызналі вынікі стартавага адрэзка рэгулярнага чэмпіянату КХЛ нездавальняючымі. Былі заслуханыя Ігар Матушкін, Аляксандр Андрыеўскі і Яўген Папіхін. У выніку прыйшлі да меркавання, што бягучая сітуацыя па кіраванні камандай патрабуе неадкладнага рэагавання.

Па выніках абмеркавання назіральны савет зацвердзіў ўнесенае кіраўніцтвам ХК "Дынама-Мінск" рашэнне аб адстаўцы галоўнага трэнера Кары Хэйкіля ў сувязі з нездавальняючымі вынікамі, паказанымі камандай. Савет падзякаваў фінскаму спецыялісту за сумесную працу.

Выконваць абавязкі галоўнага трэнера пакуль будзе Аляксандр Андрыеўскі. Яго асістэнтам будзе Яўген Папіхін. Канчатковае рашэнне па кандыдатуры галоўнага трэнера будзе прынята ў лістападаўскім перапынку чэмпіянату КХЛ.

Таксама ў бліжэйшы час у Мінск прыбудзе галоўны трэнер мінскага "Дынама" двух папярэдніх сезонаў чэх Марэк Сікора, на якога плануецца ўскласці кансультатыўныя функцыі ў абноўленым трэнерскім штабе

←В «Динамо» грянули перемены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика