Першая ліга ў разгары

Источник материала:  

Сёлета ў чэмпіянаце Мінскай вобласці выступаюць дваццаць дзве каманды. Чатырнаццаць мацнейшых з іх склалі першую лігу, астатнія восем – другую лігу.

У першай лізе да фінішу турніру засталося сем тураў. Наш рэгіён тут прадстаўляюць два калектывы. Віляйчане зараз змагаюцца за чацвёрты радок, а чысцінцы пры найлепшым раскладзе могуць прэтэндаваць на шосты радок.

“Вілія” з’яўляецца цалкам бескампраміснай камандай. На яе рахунку 10 перамог, 9 паражэнняў і ніводнай нічыёй. Праўда, забіта менш, чым прапушчана, 41-47. Чысцінцы маюць 6 перамог, 3 нічые, 10 паражэнняў.

Лепшым снайперам з’яўляецца Анатоль Ціханчык з каманды-лідара, на яго рахунку 36 забітых мячоў. У сярэднім нападаючы вызначаўся па два разы ў кожнай гульні. Ціханчык – вядомы форвард, у свае маладыя гады шмат пагуляў у вышэйшай лізе чэмпіянату краіны. Дарэчы, астатнія футбалісты “Нёмана-Агра” забілі 32 мячы.

Удзельнікі пакуль набралі наступную колькасць ачкоў (гл. табліцу):

1.    Нёман-Агра               49
2.    Лівадзія-Юні             48
3.    Беліта-Вітэкс             46
4.    Аграсэрвіс                 30
5.    Вілія                           30
6.    Старыя Дарогі           27
7.    Жодзіна-2007             26
8.    Зорка-УП ЖКГ            24
9.    Іслач-2                       23
10.    Забудова-2007         21
11.    Колас                       18
12.    ДЮСШ-2-БДВАР       16
13.    БСЗ                          15
14.    Клецк                       10

Сяргей ГАЙКОВІЧ.

Фота wallplanet.ru

←Чемпионат Европы (U-17). Сборная Беларуси разгромила сборную Армении и вышла в элитный раунд турнира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика