У Мінску стартаваў міжнародны турнір па фігурным катанні Minsk-Arena star
08.09.2012
—
Новости Спорта
7 верасня ў спарткомплексе "Мінск-Арэна" стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па фігурным катанні Minsk-Arena star.Турнір праходзіць упершыню, аднак уключаны ў пералік рэйтынгавых спаборніцтваў Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU) сезона 2012/2013. Фігурысты будуць змагацца за прызавыя месцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным катанні і спартыўных танцах у трох узроставых катэгорыях: дарослыя, юніёры і дзеці. У спаборніцтвах удзельнічаюць прадстаўнікі Францыі, Італіі, Германіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Літвы, Украіны, Расіі, Казахстана, Эстоніі, Азербайджана і Беларусі.
9 верасня адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і гала-паказ "Лядовае шоў Gala Champions" з удзелам беларускіх фігурыстаў і зорак беларускай эстрады.
9 верасня адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і гала-паказ "Лядовае шоў Gala Champions" з удзелам беларускіх фігурыстаў і зорак беларускай эстрады.