Вольга Гаварцова прайграла ў трэцім крузе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе
02.09.2012
—
Новости Спорта

31 жніўня ў 1/8 фіналу прайшла Вікторыя Азаранка (1), якая перамагла кітаянку Цзэ Чжэн (28) — 6:0, 6:1. Наступнай саперніцай беларускі будзе грузінка Ганна Тацішвілі (73).
Першы раўнд змешанага разраду пераадолелі Максім Мірны (1-ы нумар парнага рэйтынгу) і амерыканка Лізель Хубер (1), узяўшы верх над прадстаўнікамі гаспадароў Грэйс Мін (456) і Брэдлі Кланам (1.038) — 6:3, 6:2. У 1/8 фіналу Мірны і Хубер будуць сапернічаць яшчэ з адной амерыканскай парай — Слоан Стывенс (177)/Раджыў Рам (51).