З такімі хлопцамі баяцца біцца
31.08.2012
—
Новости Спорта

Пераможцы (злева направа): Андрэй Дубаневіч, Маладзечна – каманда заняла другое месца, Сяргей Язінскі.
Вілейскія і маладзечанскія супрацоўнікі Дэпартамента аховы перамаглі на абласным чэмпіянаце па рукапашным баі. Ён адбыўся у аўторак, 22 жніўня. Інспектар по прафесіянальнай падрыхтоўцы групы кадраў Маладзечанскага аддзела аховы маёр міліцыі Уладзімір Васількоў распавёў, што вызначыць першынство было складана: маладзечанцы і віляйчане аказаліся аднолькава моцныя.З удзельнікам маладзечанскай каманды Андрэем Дубаневічам нават адмаўляліся спаборнічаць.
У выніку першае месца заняла вілейская каманда – Аляксандр Броўка, Сяргей Язінскі і Павел Асаёнак. Другое месца атрымалі маладзечанцы: Андрэй Дубаневіч, Міхаіл Есмантовіч і Руслан Бразоўскі.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота забяспечана Уладзімірам ВАСІЛЬКОВЫМ.