Пераможныя ўдары Брэсана

Источник материала:  

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева.

У Ерэване беларусы сустракалася са зборнай Арменіі, камандай — якая нядаўна змагалася з ірландцамі за пападанне на сёлетні чэмпіянат Еўропы. Тады армяне саступілі, але выглядалі даволі моцна ў супрацьстаянні з вядомым апанентам. Тым большая важкасць перамогі хлопцаў Кандрацьева, якія двойчы здолелі перайграць галкіпера-ветэрана Рамана Беразоўскага. Двума галамі адзначыўся паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан. Каўказцы на гэта здолелі адказаць толькі адным трапным выстралам. 2:1 — важная, найперш у псіхалагічным плане, вікторыя, якая стала добрым пачаткам падрыхтоўкі каманды да адборачных паядынкаў чэмпіянату свету. Нагадаем, што ў выніку лёсавання беларусы трапілі ў групу "І". За права ўдзельнічаць у фінальнай частцы Беларусь пазмагаецца са зборнымі Іспаніі, Францыі, Грузіі і Фінляндыі.

Тарас ШЧЫРЫ.

←Дмитрий Лихтарович: «Борьба за место в основном составе нешуточная»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика