Казка пра Золушку

Источник материала:  
Бываюць узнагароды, якія не залатыя. Але нават даражэйшыя. Менавіта такім з’яўляецца бронзавы медаль нашай цяжкаатлеткі Ірыны Кулеша, які яна вязе з Алімпіяды.

Сама Ірына перад Гульнямі прызнавалася, што ў яе ўзнік “сіндром драўлянага медаля”. Па-за п’едэсталам -- і ўсё. Ракавое чацвёртае месца. Ды яшчэ траўмы. Калі рыхтуешся-рыхтуешся да спаборніцтваў і… не едзеш. Таму не дзіўна, што Ірына і яе трэнеры так радаваліся бронзе. Ужо што заслужыла яе наша спартсменка, дык заслужыла. І нягледзячы на тое, што Ірына -- дзяўчына не маленькая, яе гісторыя гэта нейкая сучасная казка пра Золушку.

Многіх цікавіць, як дзяўчаты трапляюць у такі цяжкі і нежаночы спорт. Вось аповед, што называецца, з першых вуснаў.

-- Сама я з Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Мой першы трэнер Аляксандр Уладзіміравіч Самадай рэгулярна выязджаў з Брэста па пасёлках і вёсках у пошуках перспектыўных хлапчукоў. Я ж была актыўнай спартсменкай, выступала на міжшкольных спаборніцтвах. Зразумела, не па цяжкай атлетыцы. Пачынала з бегу, а потым ён надакучыў, і я спынілася на валейболе, хоць мой рост да гэтага віду і не падыходзіў. А Аляксандру Уладзіміравічу патрэбны былі спартыўныя падлеткі, якія валодаюць, па-першае, самай каштоўнай для цяжкай атлетыкі якасцю -- гнуткасцю. Менавіта мае настаўнікі -- фізрук і трэнер па валейболе -- «сасваталі» мяне Самадаеву: «Паглядзі дзяўчынку». А Аляксандр Уладзіміравіч тады яшчэ не працаваў з дзяўчатамі. Таму ён крыху сумняваўся. Але затым зацікавіўся і для больш дэталёвага прагляду запрасіў мяне на двухтыднёвы збор да сябе ў вучылішча. Я ў такім узросце была, што яшчэ не разумела, куды іду. І наогул, я не зацікавілася прапановай паступіць у вучылішча алімпійскага рэзерву. Паехала ў вёску да цёткі і забылася: так, цікавая паездка ў абласны цэнтр, не больш за тое. Тады скончыла дзявяты клас, хацела добра адпачыць летам. Праз некаторы час трэнер прыехаў зноў і пагаварыў ужо з маёй мамай. Патлумачыў ёй, што дачка -- вельмі цікавая, перспектыўная, з яе можа атрымацца прафесійная спартсменка. Мама наогул не ведала ды і не задумвалася, што гаворка ідзе аб штанзе. Для яе было галоўным, што за дачкой прыехаў паважаны чалавек з самога Брэста і кліча ў вучылішча алімпійскага рэзерву. Гэта значыць, што не трэба бегаць-шукаць, куды паступаць пасля школы. І ўсё. Мама ўсімі праўдамі-няпраўдамі дамаглася і маёй згоды. А я асабліва не працівілася, таму што яна выгадавала нас, пяцярых, адна. Нам заўсёды было нялёгка, і думаць пра тое, як дапамагчы маме, мы прывыклі з дзяцінства. Ды і потым, "мама дрэннага не параіць». Я сабрала дакументы і паехала.

Віншуем Ірыну, усю яе вялікую сям’ю, яе трэнераў з гэтым, такім патрэбным, медалём -- узнагародай за вялікі труд і вялікае цярпенне!

←Слишком много тумана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика