Французы, баснійцы і славакі едуць да нас гуляць у футбол

Источник материала:  

На цэнтральным стадыёне ў Маладзечне і на стадыёне “Юнацтва” ў Смаргоні 10, 12 і 14 жніўня пройдзе VIIІ міжнародны рэгіянальны Кубак Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) сярод аматарскіх камандаў.

У турніры будуць удзельнічаць чатыры каманды, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” дырэктар маладзечанскага стадыёна Аляксей Язневіч. Нашу краіну прадставіць каманда “Іслач” з Мінскага раёна, якая гуляе ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Акрамя беларускай “Іслачы”, права выхаду ў наступны этап спаборніцтваў аспрэчаць: французскі “Парыж-Іль Дэ Франц”, славацкая “Цэнтральная Славакія” і “Савез Тузланског” з Босніі і Герцагавіны.

Гульні пройдуць па кругавой сістэме, кожны згуляе з кожням. Пераможца вызначыцца простай большасцю набраных ачкоў.

Расклад гульняў:

Маладзечна, цэнтральны стадыён.

10 жніўня. 12.00. “Іслач” - “Парыж-Іль Дэ Франц”.

10 жніўня. 18.00. “Савез Тузланског” - “Цэнтральная Славакія”.

12 жніўня. 12.00. “Іслач” - “Савез Тузланског”.

12 жніўня. 18.00. “Цэнтральная Славакія” - “Парыж-Іль Дэ Франц”.

14 жніўня. 18.00. “Цэнтральная Славакія” – “Іслач”.

Смаргонь, стадыён “Юнацтва”.

14 жніўня. 18.00. “Парыж-Іль Дэ Франц” – “Савез Тузланског”.

Даведка “РГ”. Кубак рэгіёнаў УЕФА. Аматарскі футбольны кубкавы турнір, першы па значнасці ў еўрапейскім аматарскім футболе. Праводзіўся раз у два гады ад 1966 да 1978 гадоў, пакуль яго не адмянілі з-за нізкага інтарэсу балельшчыкаў і футбольных асацыяцый. У 1998 годзе УЕФА адрадзіла турнір, значна змяніўшы яго фармат. Кожная краіна Еўропы можа заявіць на Кубак рэгіёнаў УЕФА толькі адну каманду. Найчасцей турнір выйгравалі аматарскія клубы Італіі і Іспаніі – па два разы за ўвесь час правядзення розыгрышу.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Юрий Щербацевич поборется за олимпийскую медаль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика