Англійскі фунт ліха
Сцяг узняты — алімпіяда пачалася.
Палае алімпійскі агонь.
Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з ЛонданаУчарашні дзень, які па ліку стаў чацвёртым афіцыйным, ужо не нагадваў звычайнага алімпійскага зацішша. Як вядома, на старце турніру ў медальным плане заваяванне ўзнагарод не значылася. Хіба што Вікторыя Чайка, якая ў стральбе з пнеўматычнага пісталета на дыстанцыі 10 метраў прынесла інтрыгу беларускай зборнай, трапіўшы ў фінальную васьмёрку. Аднак, як мы ведаем, 5-е месца — гэта не медаль, хоць і вельмі высокае дасягненне, улічваючы велізарную канкурэнцыю сярод кітайцаў і прадстаўнікоў еўрапейскага кантынента. У нас — свая канкурэнцыя. Пасля снедання — па алімпійскіх аб'ектах у адпаведнасці з раскладам спаборніцтваў. Хто на стральбу, хто на настольны тэніс, хто адразу на цяжкую атлетыку. І кожны — з надзеяй, што сёння мы заваюем першы медаль. Няважна, у якой дысцыпліне. Учора з раніцы па мясцовым часе (розніца мінус 2 гадзіны) усе погляды прадстаўнікоў беларускіх СМІ былі скіраваны на стралковы стадыён, дзе ў фінале па стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 м выступаў беларус Ілья Чаргейка. А бліжэй да вечара на цяжкаатлетычны памост выйшла наша надзея — Анастасія Новікава (вагавая катэгорыя да 58 кг).
Размеранае жыццё беларускіх журналістаў вызначаецца стабільным і дакладным рухам спецыяльных аўтобусаў-шатлаў, маршрут якіх на алімпійскія аб'екты ад месца нашага пражывання праз спецыяльна вылучаныя алімпійскія палосы з адпаведнай разметкай ляжаць праз славуты Біг-Бэн, Таўэрскі мост, Букенгемскі палац і шэраг іншых выдатнасцяў Лондана. Калі іх бачыш штодня па некалькі разоў, то здаецца, што знаходзішся тут ужо даўным-даўно. У галаве асвяжаюцца думкі пра Алімпіяду толькі тады, калі па вуліцы праімчацца паліцэйскія аўтамабілі з гучнай сірэнай. А яшчэ калі "фірмовы" шатл з журналістамі пад'язджае да якога-небудзь аб'екта. Праверка — па поўнай праграме. Праз металашукальнік і спецыяльны сканер, які "высвечвае" ўсе небяспечныя прадметы. За пару дзён гульняў на такіх кантрольна-прапускных пунктах набралася ўжо нямала "пацярпелых". Бо пад эскалатарам, па якім у сканер-камеру "едуць" рэчы і раскрыты ноўтбук у абавязковым парадку, назапасілася шмат забароненых экспанатаў — сталовыя нажы, відэльцы, нажніцы, пілачкі для пазногцяў. Амаль музей халоднай зброі. Сюды не ўпісваюцца хіба бутэлечкі з вадой, якія сек'юрыці з вялікім задавальненнем адбіраюць і кідаюць у кошык для смецця. Крыўдна, асабліва калі ўлічыць, што вады ў пластыкавай ці шкляной тары няма — за паўлітра трэба выкласці паўтара англійскага фунта. Цэны — як у пустыні Сахара.
Праўда, цяперашнія "мукі" — гэта нішто ў параўнанні з першым днём нашага знаходжання, які прыпаў на дзень урачыстага адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Без малога 20 тысяч ваенных, дзясяткі тысяч паліцэйскіх, сотні валанцёраў. Цяжка сабе ўявіць, як арганізатары Алімпіяды маглі б наладзіць каардынацыю і ўзаемаразуменне паміж усімі "жывымі" аб'ектамі, якія зараз нясуць службу на карысць Вялікабрытаніі. На выхадзе выйшла, што паміж сабой у іх — поўная неразбярыха. Першы крок для журналістаў — нават не засяленне ў гасцініцу, а атрыманне акрэдытацыйных дакументаў. Атрымаць акрэдытацыю і праязны білет на ўсе віды транспарту ў Лондане нам пашчасціла яшчэ ў Мінску. А вось заламінаваць яе і актываваць (наклеіць спецыяльную алімпійскую наклейку) аказалася вялікай праблемай. З дзясятак адказных асоб давялося апытаць, каб урэшце трапіць у акрэдытацыйны цэнтр. Як той казаў, без каментарыяў. І такая пустая трата часу адбылася ў многім таму, што аргкамітэт не паклапаціўся, каб журналісты, якія прыбываюць у аэрапорт Гатвік, змаглі гэтую працэдуру зрабіць адразу ў спецыяльнай зоне аэрапорта.
У матчы з бразільцамі Сяргею Карніленку было вельмі няпроста. Пасля атрымання запаветнай ламінаванай карткі табе, што называецца, мора па калена. Праход усюды і на любыя спаборніцтвы. А тут — сапраўдная дыскрымінацыя. Хоць трэба аддаць належнае англічанам. Пасля прылёту ў Гатвік членаў нацыянальнай каманды (журналісцкая дэлегацыя ў складзе 8 чалавек дабіралася да Лондана разам з прадстаўнікамі нацыянальнай каманды па фехтаванні і галоўным трэнерам па цяжкай атлетыцы Аляксандрам Ганчаровым) афіцыйную беларускую дэлегацыю сустракаў гід са спецыяльнай інфармацыйнай таблічкай. Дзякуючы патранату з боку прымаючага боку нашы сумкі ніхто не правяраў. Нацыянальны прадукт пад назвай "сала" ўдалося правезці без праблем.
Праўда, на гэтым лёгкі рэжым знаходжання на Алімпіядзе завяршыўся. Каб падключыцца да хуткаснага інтэрнэту (пакет "Sіlver"), які працуе ва ўсіх прэс-цэнтрах і на саміх алімпійскіх арэнах, у прайсе значыцца 130 англійскіх фунтаў. Аднак на паверку аказалася, што афіцыйныя прадаўцы бяруць 156 фунтаў. Розніца — гэта мясцовы падатак. З улікам таго, што на арэнах брытанскай сталіцы і за яе межамі, напрыклад, у Ковернтры, Манчэстэры, Глазга і іншых алімпійскіх аб'ектах Вялікабрытаніі, дзе праходзяць спаборніцтвы, знаходзіцца каля 5 тысяч журналістаў з 205 краін свету, няцяжка палічыць, колькі атрымае гарадская казна ад прадстаўнікоў масмедыя. Вось такі бізнэс. Праўда, якія рэпартажы яны будуць выдаваць у свае СМІ, застаецца толькі здагадвацца. Верагодна, што далёка не самыя вясёлкавыя. І ў першую чаргу таму, што цяперашнія Гульні насычаны вялікай заарганізаванасцю і праблемамі з валанцёрамі, якія практычна не валодаюць неабходнай інфармацыяй. Асабліва гэта адчувалася ў дзень адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Каб трапіць па спецыяльным білеце на сваё месца, давялося не адзін круг зрабіць вакол стадыёна. Але ж гэтыя няўвязкі і нязручнасці — ужо здабытак гісторыі. І жывём цяперашнім днём і бягучымі падзеямі. Адна з іх — сённяшняе запрашэнне на афіцыйны прыём у беларускае пасольства. Што называецца, будзем наладжваць больш цесныя кантакты з беларускімі дыпламатамі. Дагэтуль яны не былі такімі цеснымі. Бо хто-ніхто з беларускіх журналістаў меркаваў пабываць на легендарным футбольным матчы Беларусь—Бразілія ў Манчэстэры. Праўда, з транспартам нам дамовіцца не ўдалося. А плаціць 75 фунтаў за білет туды-назад для нас дарагавата, і цягнуць цяжкі заплечнік на спіне — шкода свайму здароўю. Хоць у планах наведаць вырашальны кваліфікацыйны матч з камандай Егіпта застаецца. Хочацца спадзявацца, што нашы планы ўсё ж збудуцца.
Уладзімір ЗДАНОВІЧ, Лондан.Нечакана цяжкай стала сустрэча на стадыі 1/32 фіналу першай ракеткі свету беларускі Вікторыі Азаранкі з румынскай тэнісісткай Ірынай-Камеліяй Бегу (79-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Лёгка абыграўшы ў першым сэце 6:1, Вікторыя з вынікам 3:6 аддала саперніцы другі. Наша тэнісістка зноў сабралася ў трэцім сэце і перамагла — 6:1. Наступная саперніца Вікторыі ў 1/16 фіналу — іспанка Марыя Хасэ Марцінес Санчэс.
Беларус Ілья Чаргейка ў фінале стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі заняў 7-е месца і застаўся задаволены сваім вынікам.
Адна з нашых медалёвых надзей, цяжкаатлетка Настасся Новiкава, нечакана апынулася па-за п'едэсталам. У спаборнiцтвах у вагавой катэгорыi да 58 кг у рыўку беларуска падняла 103 кг, а ў штуршку — 127, пры гэтым суддзi не залiчылi дзве яе спробы ў штуршку, адну на 133 кг.Неафіцыйны медальны залік
Краіна
Золата
Серабро
Бронза
Усяго
Кітай
8
4
2
14
ЗША
3
5
5
13
Італія
2
4
2
8
Францыя
2
1
3
6
Паўднёвая Карэя
2
1
2
5
Расія
2
0
3
5
КНДР
2
0
1
3
Казахстан
2
0
0
2
Японія
1
3
3
7
Румынія
1
2
0
3
Аўстралія
1
1
1
3
Бразілія
1
1
1
3
Венгрыя
1
1
1
3
Нідэрланды
1
1
0
2
Грузія
1
0
0
1
ПАР
1
0
0
1
Вялікабрытанія
0
1
1
2
Калумбія
0
1
0
1
Куба
0
1
0
1
Польшча
0
1
0
1
Тайвань
0
1
0
1
Тайланд
0
1
0
1
Мексіка
0
1
0
1
Украіна
0
0
2
2
Азербайджан
0
0
1
1
Бельгія
0
0
1
1
Канада
0
0
1
1
Індыя
0
0
1
1
Малдова
0
0
1
1
Манголія
0
0
1
1
Нарвегія
0
0
1
1
Сербія
0
0
1
1
Славакія
0
0
1
1
Узбекістан
0
0
1
1