Спёка пад роў матораў

Источник материала:  

160 мотакрасменаў удзельнічалі ў ІІ этапе адкрытага чэмпіянату і першынства Беларусі па мотакросе, які прынялі Ашмяны.

Пакуль Алімпіяда толькі набірае абароты, жыхары Ашмянскага раёна атрымлівалі асалоду ад зусім неалімпійскага віду спорту. Прыблізна 5 тысяч гледачоў наведалі адкрыты чэмпіянат краіны па мотакросе ў Будзёнаўцы. І гэта пры тым, што слупок тэрмометра сапраўды зашкальваў! Пакутавалі ад спякоты не толькі аўдыторыя, але і спартсмены, сярод якіх былі і госці з Латвіі, Літвы і Расіі. Трасу дадаткова прыходзілася паліваць вадой! Праўда, нягледзячы на кліматычныя катаклізмы, першынство прайшло на даволі добрым узроўні.

— Ашмяны — гэта цэнтр мотакросу з цудоўнай трасай, інфраструктурай, — кажа Дзмітрый Калмыкоў, галоўны трэнер Нацыянальных каманд Беларусі па тэхнічных і авіяцыйных відах спорту. — І актыўную падтрымку ДТСААФ у арганізацыі і падрыхтоўцы трасы аказаў Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт.

Адметна, што сярод пераможцаў у 12 класах матацыклаў толькі ў двух вікторыю святкавалі замежнікі, у астатніх — выхаванцы айчыннага мотакросу. У камандным — прадстаўнікі гродзенскага ДТСААФа.

Тарас ШЧЫРЫ.

←Первые рекорды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика