Калi нiчыя — таксама перамога

Источник материала:  

Насуперак намерам "фанаў" македонскага "Вардара" барысаўскi БАТЭ аформiў выхад у трэцi квалiфiкацыйны раўнд Лiгi чэмпiёнаў.

Шчыра кажучы, за БАТЭ было крыху трывожна перад другой сустрэчай беларуска-македонскага супрацьстаяння. Тыдзень таму мы ўжо згадвалi, як цяжка цяпер чэмпiёну даецца кожная вiкторыя.

Яшчэ загадзя гаспадары паабяцалi барысаўчанам "гасцiнны" прыём — аншлаг на адрэканструяваным Нацыянальным стадыёне "Фiлiп II Македонскi". I не дзiўна, бо ў аўторак прадалi апошнiя з 33 тысяч квiткоў! Мiж iншым, гэта толькi другi квалiфiкацыйны раўнд. Сустрэцца ў iм з еўрапейскiм грандам — вялiкая рэдкасць. Але падобны iнтарэс да сустрэчы выклiкае павагу. Як аказваецца, i ў гэтай невялiчкай балканскай краiне нам, разбалаваным "Рэалам", "Барселонай i "Ювентусам", таксама ёсць чаму павучыцца.

Калi ў Барысаве айчынных балельшчыкаў вытанчанай сiмуляцыяй насмяшылi футбалiсты "Вардара", на гэты раз сваiмi паводзiнамi здзiвiлi балканскiя фанаты i тэлевiзiёншчыкi. Першыя так марылi аб перамозе роднай каманды, што нават арганiзавалi начны, "партызанскi", кiдок да атэля "Aleksandar Palaсe", дзе пасялiўся стратэгiчны працiўнiк. План у "вынаходлiвых" хлопцаў быў просты — напужаць беларусаў песнямi пра любiмчыкаў, вывесцi з раўнавагi i проста не даць заснуць. У вынiку сотня балельшчыкаў з паўгадзiны пабадзялася з барабанамi i знiкла ў цемры. Македонскае тэлебачанне таксама зрабiла "генiяльна" i прапанавала беларусам купіць за мiльён еўра трансляцыю гульнi! Аказваецца, яны проста пакрыўдзiлiся за тое, што беларускiя калегi не далi iм "карцiнку" з барысаўскай гульнi. У вынiку самыя адданыя прыхiльнiкi БАТЭ падтрымлiвалi на стадыёне, а астатнiя — сачылi за матчам праз iнтэрнэт. Сенсацыi, на якую так спадзявалiся македонцы, не адбылося. 0:0 — нiчыя, якая дазволiла нашаму чэмпiёну прайсцi далей. Цяпер на шляху БАТЭ венгерскi "Дэбрэцэн".

Тарас ШЧЫРЫ

←Иногда лучше жевать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика