Першы блін, але не камяком

Источник материала:  

У панядзелак, 23 ліпеня, у Гродне прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод пажарнікаў, з якіх каманда астравецкага лясгаса прывезла 4месца.

Удзельнікам прыйшлося прайсці стометровую паласу перашкодаў і баявое разгортванне ад мотапомпы. У апошнім іспыце астравецкая каманда з часам 1 хвіліна 37 секунд заняла 3 месца, а ў пераадоленні стометровай паласы − 4-е.

У агульным выніку каманда астравецкага лясгаса заняла 4 месца. Дарэчы, усяго камандаў было 18. “Гэта высокі паказчык, − кажа інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Эдуард  Малышка. − Бо трэба ўлічваць, што ў такіх спаборніцтвах яны ўдзельнічалі першы раз. А нашы суседзі з Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў занялі адпаведна 9 і 17 месцы”.


Даведка “РГ”. Мотапомпа − гэта, па сутнасці, водная помпа, якая працуе з дапамогай рухавіка.

Настасся РОЎДА.

Фота забяспечана Эдуардам МАЛЫШКАМ.

←Владимир Бережков: «Почему в Китае Лукашенко можно присутствовать, а в Англии нельзя?»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика