Гудбай, Лондан

Источник материала:  

Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў зноў сярод галоўных спартыўных ньюсмейкераў Беларусі. На жаль, на гэты раз навінка не з радасных. Барысаўскі асілак не прыме ўдзел у лонданскай Алімпіядзе...

Гудбай, ЛонданЯ не зраблю адкрыцця, калі ў чарговы раз адзначу, што самае страшнае, балючае для спартсмена — траўма. Тым больш у той час, калі да запаветных стартаў застаюцца лічаныя тыдні, калі і ў снах, і ў марах бачыш сябе на алімпійскай пляцоўцы, а ў выніку — звычайны краявід без сцяжкоў з шасцю кольцамі. Калі ўсе сябры-спартсмены там, а ты тут. Навіна пра тое, што Арамнава не будзе ў Лондане — як рэзкае пахаладанне. Так, да гэтага прызвычаішся, але ўсё роўна будзеш памятаць лепшае ў праекцыі на сённяшнюю рэчаіснасць. Эх, а мог жа наш пекінскі чэмпіён і за медаль паспрачацца...

Справа ў тым, што ў Андрэя зноў пашкоджанне: на трэніроўцы ўзмацнілася траўма мышцы пярэдняй паверхні сцягна. І гісторыя хваробы Арамнава дзіўная, а перадумовы не ўкладваюцца ў галаве. Месяц таму ён па-за конкурсам удзельнічаў... у школьнай Спартакіядзе. Падымаў у штуршку вялікую вагу — 230 кг — і траўмаваў нагу. "Трэба было яго зараз захаваць, не тузаць, не ствараць гэтых спаборніцтваў, не нагнятаць", — шчыра ў нядаўняй гутарцы выказаўся алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка. Але скіраваны думкі ўжо назад, на тое, на што паўплываць ніякім чынам немагчыма. А цяпер, як кажа яго трэнер Міхаіл Саладар, на трэніроўцы ён выконваў падыход на прысяданне з вагой у 240 кг і адчуў шчаўчок у назе... Больш дэталёва пра пашкоджанне скажа даследаванне, але цяжкаатлет не можа нават нармальна абаперціся на нагу.

Адсутнасць Арамнава на Алімпіядзе — страта для Беларусі вялікая. Так, у яго канфрантацыя з глаўкамам зборнай Аляксандрам Ганчаровым, амаль не было практыкі спаборніцтваў, не было трывалага цыкла падрыхтоўкі да гульняў у Лондане, аднак ягоныя вынікі, паказаныя і на Спартакіядзе, і на трэніроўках, сведчылі адно — хлопец сапраўды здатны на сенсацыі. І балельшчыкі сапраўды верылі ў яго! Барысаўскі хлопец, пакінуўшы дзесьці далёка гісторыі пра свае правапарушэнні, здолеў пасяліць у людзях надзею, аднак зараз траўма выселіла яе адтуль... Безумоўна, хацелася б паверыць, што ўсё гэта адмысловая акцыя, каб зблытаць карты сапернікам. Але, прабачце, гучыць усё неяк па-блюзнерску і ідэалістычна. Алімпіяда без Арамнава...

Тарас ШЧЫРЫ

←Победитель пары БАТЭ — «Вардар» в 3-м квалификационном раунде Лиги чемпионов встретится с венгерским «Дебреценом»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика