Браты-маладзечанцы сталі пераможцамі па мотакроссе
Адкрытыя чэмпіянат і першынства Мінскай вобласці па мотакросе адбыліся ў нядзелю, 22 ліпеня.
Як ужо распавядала "РГ", спаборніцтвы праходзілі на другім кіламетры аўтадарогі Маладзечна-Вязынь.
У мотакросе свае сілы паспрабавалі 94 ўдзельнікі. Прадстаўнікі Ашмянаў, Гродна, Магілёва, Мінска, Санкт-Пецярбурга і Смаленска бясстрашна асвойвалі трасу. Шасэйная дарога падчас спаборніцтваў была перакрытая, таму на паміж матацыклістамі разгулялася сапраўдная барацьба.
Хуткасць матацыклаў і квадрацыклаў прыцягнулі шматлікіх гледачоў.
Пасля суддзі, на чале з Алегам Макагонам, падвялі справядлівыя вынікі.
Цікава, што ў спаборніцтвах ўдзельнічалі браты-маладзечанцы. Ігар і СяргейАсіповічы атрымалі перамогу ў асабістым першынстве на матацыклах з каляскай. Ашмянец Аляксандр Гіруць перамог у класе “Хобі”.
Астатнія ж пераможцы кожнага з класаў - жыхары Мінска і Ваўкавыска.
Пераможца | Клас | Адкуль |
Кірыл Кадоркін | 50 | Мінск, СДЮСТШ |
Віталій Махноў | 65 | Ваўкавыск |
Уладзімір Міцкевіч | 85 | Мінск |
Антон Пазнякоў | 125 | Мінск |
Артур Ваеў | “Open” | Мінск |
Ігар і Сяргей Асіповічы | асабістае першынства на матацыклах з каляскай | Маладзечна |
Аляксандр Гіруць | “Хобі” | Ашмяны |
Таццяна КАСЬЯН.