Маладзечанцы і смаргонцы ў бліжэйшыя выхадныя застануцца без футбола

Источник материала:  

Матч 18 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе паміж камандамі “Забудова” (Маладзечна) - “Белтрансгаз” (Слонім) перанесены з суботы, 21 ліпеня, на сераду, 25 ліпеня.

Перанос звязаны з тым, што ўчора, у чацвер, 19 ліпеня, слонімская каманда праводзіла гульню 1/16 кубка Беларусі з камандай першай лігі мікашэвіцкім “Гранітам”. Слонімцы выйгралі з лікам 4:1 і выйшлі ў наступны этап розыгрышу. Слоніму далі адпачыць.

Смаргонцам давядзецца адпачнуць ад футбола яшчэ больш. Наступны тур “Смаргонь” у першай лізе правядзе толькі 11 жніўня. У гасцях каманда сустрэнецца з “Полацкам”. А з кубкам смаргонцы развіталіся. На сваім стадыёне 19 ліпеня прайгралі камандзе вышэйшай лігі гродзенскаму “Нёману” з лікам 1:3.

Сяргей ЗЯНЬКО.    

←Евгений Поболовец: «Стадион «Центральный» имеет право проводить игры группового раунда Лиги чемпионов»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика