Авансы немцам не спраўдзіліся

Источник материала:  

Пераможца чэмпіянату Еўропы 2012 года стане вядомы заўтра, прыкладна апоўначы, а мо і крыху пазней. Прэтэндэнтаў двое — цяперашнія чэмпіёны свету і Еўропы іспанцы і экс-чэмпіёны свету італьянцы.

Авансы немцам не спраўдзіліся

Так, менавіта каманда Чэзарэ Прандэлі спыніла такі, як задавалася, пераможны галоп бундэсцім — у паўфінале яшчэ ў першым тайме італьянцы шакіравалі немцаў дублем скандаліста і хулігана Марыа Балатэлі, Супермарыа, як яго празвалі журналісты, на што падапечныя Яхіма Лёва змаглі адказаць толькі адным голам у выкананні Месута Азіла ў дадатковы час і тое з пенальці. Хоць немцы і лічыліся фаварытамі ў гэтым матчы, але ім зноў не ўдалося перайграць італьянцаў. Традыцыя працягнута — германцы дагэтуль не маюць над італьянцамі перамог у афіцыйных гульнях. Гэты матч прымусіў успомніць паўфінал чэмпіянату свету 2006 года, у якім таксама сышліся гэтыя каманды, тады лік быў амаль такім жа — 2:0. Менавіта той ЧС італьянцы і выйгралі, сусветна вядомым ён стаў дзякуючы славутаму "ўдару Зідана". Сімвалічна? Пабачым у нядзелю. Ну а пакуль у Партугаліі і Германіі — бронзавыя ўзнагароды (матч за 3-е месца на чэмпіянатах Еўропы не праводзіцца), а пераможца стане вядомы ўжо заўтра. Іспанцы маюць магчымасць у трэці раз стаць чэмпіёнамі Еўропы і дагнаць па гэтым паказчыку лідараў, немцаў, а італьянцы — дадаць у сваю скарбонку толькі другі еўратытул.

Іван Купарвас.

←Сборная команда минских школьников стала абсолютным победителем Республиканской спартакиады.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика