Федзя-прадказальнік жыве... у горадзе

Источник материала:  

У Магілёве з'явіўся свой футбольны аракул. Гэта жыхар Магілёўскага заасада мядзведзь Федзька, вядомы публіцы сваёй любоўю да цукерак і іншых салодкіх ласункаў.

Цяпер Федзя ўгадвае вынікі футбольных матчаў Еўра-2012. Паводле звестак з заасада, ён прадказаў безагаворачную перамогу Расіі над Чэхіяй і нічыйны вынік гульні паміж іспанцамі і італьянцамі. Якім чынам? З дапамогай паядання пячэння — менавіта так вырашылі праверыць спартыўную інтуіцыю мядзведзя. Пячэнне з "расійскай" талеркі падалося яму больш смачным за "чэшскае", а смакуючы пячэнне іншай футбольнай пары, ён не пагрэбаваў ласункам з абедзвюх талерак.

Федзя-прадказальнік жыве... у горадзе

Праўда, наконт Расіі і Польшчы Федзя крыху памыліўся, аддаўшы перамогу расіянам. А можа ён проста "хварэў" за расіян, бо сам родам з Карэліі? Хто ведае... Але ўжо дакладна вядома, што прадказаннямі мішка збіраецца займацца і далей.

Ілона Іванова

←Кому с мячом хорошо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика