Шаўчэнка ўспомніў маладосць

Источник материала:  

У панядзелак адбыліся два апошнія матчы першага круга чэмпіянату Еўропы. У групе D першымі высвятлялі адносіны каманды Англіі і Францыі. Перамога не далася ні тым, ні другім — крыху сумнаватая нічыя з лікам 1:1. А вось у Кіеве гаспадары турніру вельмі хацелі перамагчы ў стартавым матчы, і гэта ў іх атрымалася! Дублем адзначыўся ветэран каманды, калісьці зорка італьянскага "Мілана" Андрэй Шаўчэнка. Шведы змаглі забіць толькі адзін мяч і ў выніку сур'ёзна сапсавалі сабе шансы на плэй-оф — бо наперадзе гульні з Англіяй і Францыяй.

Цікавыя факты

пра Еўра-2012

Кошт кубка, які дастанецца пераможцам Еўра-2012, ацэньваецца ў 20 тысяч еўра. Ён зроблены з чыстага серабра і важыць 8 кілаграмаў.

Гэты чэмпіянат Еўропы першы, які праходзіць ва Усходняй Еўропе.

На чэмпіянат Еўропы прыбылі 368 футбалістаў, якія прадстаўляюць 136 клубаў з 24 чэмпіянатаў.

Па аналогіі з паўднёва-афрыканскімі вувузеламі, ва Украіне плануюць дудзець у зазуліцы. Яны зроблены з гліны і зусім не раздражняюць сваім гукам.

Толькі два гульцы не працягваюць сваю клубную кар'еру ў Еўропе: Робі Кін гуляе ў ЗША, а крысціян Вельхельмсан у Саудаўскай Аравіі.

Футбалісты зборнай Англіі ўсе без выключэння гуляюць у родным чэмпіянаце. А ў складзе зборнай Ірландыі няма ніводнага гульца, які прадстаўляе чэмпіянат сваёй краіны.

Лепшым бамбардзірам за ўсю гісторыю фінальных частак чэмпіянатаў Еўропы стаў дзейны кіраўнік УЕФА — Мішэль Плаціні. У 1984 годзе француз забіў 9 мячоў у 5 матчах.

Самым юным гульцом турніру стаў Етра Вілем з Нідэрландаў. Сёння яму споўнілася 18 гадоў, 2 месяцы і 12 дзён.

Самым вопытным футбалістам аказаўся грэчаскі галкіпер Канстанцінас Халкіяс, якому сёння стукнула 38 гадоў і 12 дзён. Грэк таксама быў прылічаны і да самых высокіх гульцоў спаборніцтваў разам са шведам Андэрсам Свенсанам. Парачцы не хапіла толькі па сантыметру да двухмятровай адзнакі.

←«Неман» даже не знает, на что он способен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика