Зборная Украiны па футболе ў выпадку перамогi на Еўра-2012 атрымае рэкордныя прэмiяльныя

Источник материала:  

Нацыянальная зборная Украiны па футболе ў выпадку перамогi на маючам адбыцца чэмпiянаце Еўра-2012 можа атрымаць рэкордныя прэмiяльныя, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў iнфармацыйным цэнтры "Украiна-2012".

Паводле даных прэзiдэнта Федэрацыi футбола Украiны Рыгора Суркiса, максiмальная сума, якую могуць атрымаць футбалiсты i трэнерскi штаб зборнай, складае 12,5 млн еўра. У тым лiку за перамогу ў кожным матчы на групавым этапе каманда атрымае 500 тыс., за нiчыю — 250 тыс. За выхад з групы нацыянальная каманда атрымае 2 млн еўра, столькi ж — за выхад у паўфiнал. За выхад у фiнал Еўра-2012 прэмiяльныя складуць 3 млн еўра, за перамогу ў чэмпiянаце — 4,5 млн еўра. Такiм чынам, максiмальная сума, якую можа зарабiць украiнская зборная, складае 12,5 млн еўра.

←В ритме Евро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика