СПОРТ- ТАЙМ

Источник материала:  
"Нафтан" узяў другі Кубак

У фінальным матчы, які адбыўся на мінскім стадыёне "Дынама", каманда Ігара Кавалевіча ў серыі пасляматчавых пенальці перамагла ФК "Мінск".

Асноўны час гульні завяршыўся з лікам 2:2. Насамрэч, усё магло абысціся і без "латарэі" з дадатковым часам, аднак літаральна за 14 хвілін да завяршэння матча Леанід Ковель зраўняў лік, падарыў надзею "гараджанам" на ўдалы вынік. Толькі ў серыі пенальці фартуна ўсміхнулася новапалачанам — 4:3. За апошнія тры гады гэта другі Кубак для "Нафтана".

СПОРТ- ТАЙМ

— З абодвух бакоў была добрая гульня, — прызнаўся пасля Ігар Кавалевіч, якога, дарэчы, падчас гульні выдалілі з лавы запасных на трыбуну. — Усё ж такі было горача, і вытрымаць 120 хвілін — вельмі няпроста. Фінал атрымаўся добрым — баявы матчы.

Незадоўга да матча за Кубак адбыліся гульні 11-га тура першынства краіны па футболе ў вышэйшай лізе. Вось вынікі: "Шахцёр" — "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0, БАТЭ — "Славія" — 2:1, "Нёман" — "Гомель"— 0:3, "Брэст" — "Мінск" — 0:1, "Дынама" — "Нафтан" — 4:2. Такім чынам, завяршыўся першы круг чэмпіянату. На першым радку — БАТЭ, на другім ідзе "Гомель", трэці — "Шахцёр". Што тычыцца гомельскага інцыдэнту, пра які "Звязда" пісала ў мінулым нумары, кантрольна-дысцыплінарны камітэт футбольнай федэрацыі вынес вердыкт: Алег Кубараў, галоўны трэнер "Гомеля", прапусціць 2 гульні каманды, а футбаліст БАТЭ Арцём Канцавы — 3 матчы.

Рускія ідуць

Зборная Расіі стала пераможцам чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які сёлета прымалі дзве краіны — Швецыя і Фінляндыя. У фінале нашым усходнім суседзям супрацьстаяла каманда, сапраўднае адкрыццё чэмпіянату — зборная Славакіі. Але, напэўна, бравыя хлопцы Уладзіміра Вуйтэка ўжо здзейснілі подзвіг, калі па чарзе выбілі з розыгрышу Канаду і Чэхію. У фінале амаль увесь матч дамінавалі расіяне, нават нягледзячы на тое, што прапусцілі гол першымі. У выніку 6:2 і 4-е "золата" суверэннай Расіі на чэмпіянатах свету. Бронзавыя ўзнагароды дасталіся чэхам. Дырэкцыя чэмпіянату таксама выбрала лепшых хакеістаў сёлетняга першынства. Сярод іх варатар зборнай Славакіі Ян Лацо, яго таварыш па зборнай, абаронца Здэнек Хара і непаўторны форвард зборнай Расіі Яўген Малкін, якога СМІ прызналі самым каштоўным гульцом турніру.

Абрамовіч дачакаўся

Пераможцам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі "Чэлсі". У фінале лонданцы ў серыі пенальці перамаглі ў Мюнхене мясцовую "Баварыю" — 4:3 (асноўны час — 1:1). Дарэчы, менавіта немцы мелі перавагу ў матчы: спачатку Мюлер вывеў сваю каманду наперад, а пасля таго, як Дзідзье Драгба зраўняў лік, у дадатковы час маглі вырашыць усе пытанні, але Ар'ен Рабэн не рэалізаваў адзінаццаціметровы. Фінальны ўдар у серыі пенальці таксама на рахунку Драгба.

"Золата" едзе ў Бельгію

Упершыню чэмпіёнамі Еўропы па футзале сталі бельгійцы. У фінале заходнія еўрапейцы ўпэўнена і пераканаўча абыгралі чэхаў — 4:1. Вынік еўрапейскага першынства, якое на днях завяршылася ў Брэсце, можна лічыць сенсацыйным. Асноўны прэтэндэнт на медалі — Расія — нават не трапіла ў фінал. У паўфінале расіяне не здолелі супрацьстаяць чэмпіёнам — 2:5. Аднак бронзавыя ўзнагароды яны ўсё ж такі заваявалі. У матчы з імі каманда Каталоніі нагадвала назіральнікаў — 1:4. Што тычыцца нашай зборнай, беларусы абыгралі Славакію (6:1) занялі 5-е месца.

Тарас ШЧЫРЫ

 

←Дидье Дрогба: «В следующем сезоне меня в «Челси» уже не будет»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика