Аксана Мянькова — лепшая ў Еўропе

Источник материала:  

Еўрапейская асацыяцыя лёгкай атлетыкі прызнала беларускую кідальніцу молата самай паспяховай спартсменкай красавіка на кантыненце.

Аксана Мянькова — лепшая ў ЕўропеШтомесяц група экспертаў рыхтуе спіс кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсе "Спартсмен месяца". Перш-наперш улічваюцца вынікі, паказаныя атлетамі на працягу пэўнага тэрміну. Як паведамляе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, пераможца вызначаецца ў галасаванні, у якім удзельнічаюць прадстаўнікі СМІ, эксперты-статысты і грамадскасць. У выніку наша Аксана, алімпійская чэмпіёнка Пекіна, стала першай у галасаванні і ўпершыню перамагла ў падобнай намінацыі. Гэтаму поспеху паспрыяла і ўдалае выступленне Мяньковай у красавіку.

Зусім нядаўна ў Брэсце, на Мемарыяле Яўгена Шушкевіча, яна не толькі ўсталявала айчынны рэкорд (78 м 19 см), але і прадэманстравала лепшы паказчык сезона ў свеце. Яе вынік — трэці ў гісторыі лёгкай атлетыкі. Лепш за яе кідалі толькі немка Бэцці Хайдлер (79 м 42 см) і прадстаўніца Польшчы Аніта Уладарчык (78 м 30 см). Сярод мужчын лепшым прызналі славацкага хадака Матэя Тота, між іншым, журналіста па адукацыі.

Тарас ШЧЫРЫ.

←В полуфиналах ЧМ-2012 Россия сыграет с Финляндией, Чехия — со Словакией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика