Тры футбалісты і сабака

Источник материала:  

Тры футбалісты і сабакаАбаронцы футбольнага клуба "Гомель" арыгінальна павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі і пераапрануліся ў вайсковую форму.

ФК "Гомель" здаўна вядомы творчым падыходам. Пазалетась у горадзе над Сожам запусцілі "футбольны" тралейбус, а цяпер вось такім чынам, пры падтрымцы Гомельскага абласнога музея вайсковай славы, вырашылі павіншаваць усіх са святам.

— Хацелася падрыхтаваць для нашага сайта арыгінальны матэрыял, прысвечаны Дню Перамогі, — тлумачыць "Звяздзе" аўтар ідэі Дзмітрый Крышталёў, прэс-аташэ ФК "Гомель". — І мы паспрабавалі абыграць выраз "Защитники наших рубежей", для чаго запрасілі сфатаграфацца абаронцаў нашай каманды Паўла Яўсеенку, Ігара Кузьмянка і Сяргея Матвейчыка. Усе ахвотна пагадзіліся. Дзякуй футбалістам. Яны прыехалі з гульні,з Брэста, і праз шэсць гадзін ужо фатаграфаваліся.

Цікава, што разам з футбалістамі на фоне самаходкі пазіраваў і чатырохногі сябар — паўднёваруская аўчарка.

— Узяць удзел у падобнай акцыі нечакана, і для мяне ўдвая прыемна быць абаронцам каманды, — кажа Павел Яўсеенка, які прымерыў гімнасцёрку капітана Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. — Сам у войску я не служыў, але мае сваякі прайшлі вайну, маюць узнагароды. Спадзяюся, гэтая фотасесія будзе ўспрымацца як віншаванне для тых, хто зрабіў усё магчымае для нашага цяперашняга мірнага існавання. Са святам!

Тарас ШЧЫРЫ. 

←Фалькао во второй раз подряд стал лучшим бомбардиром Лиги Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика