Выпрабаванне гарачымі фінскімі хлопцамі

Источник материала:  

Сёння ў Фінляндыі і Швецыі стартуе 76-ы чэмпіянат свету па хакеі.

І ўжо ўвечары на лёд хельсінскай "Хартвол Арэны" выйдзе фінская зборная, а супрацьстаяць ёй будзе каманда Беларусі, якую ўзначальвае фін Кары Хейкіля. Безумоўна, выпрабаванне цяжкае, няпростае. Падапечныя Юкі Ялонена не толькі будуць гуляць у родных сценах. Нагадаем, яны  з'яўляюцца дзейным чэмпіёнам свету. Так, супернікі ў сённяшніх апанентаў былі розныя па класе, але будзем верыць: дзякуючы ўпэўненай перамозе эмацыйны фон у зборнай цудоўны і фінам нашы хлопцы бой дадуць. Акрамя таго, у выніку лёсавання беларусы трапілі ў групу "А" і на папярэднім этапе сустрэнуцца яшчэ са зборнымі Канады, ЗША, Славакіі, Швейцарыі, Казахстана і Францыі. У заяўку для чэмпіянату Кары Хейкіля ўключыў 25 хакеістаў. Гэта варатары: Віталь Коваль ("Тарпеда" НН), Андрэй Мезін ("Дынама" Мн), Дзмітрый Мільчакоў ("Металург"); абаронцы: Андрэй Антонаў ("Нёман"), Алег Гарошка, Уладзімір Дзянісаў, Дзмітрый Корабаў (усе — "Дынама"), Раман Грабарэнка ("Драмандвіл", Канада), Ілья Казнадзей ("Металург"), Віктар Касцючонак ("Аўтамабіліст"), Мікалай Стасенка ("Северсталь"), Павел Чарнавок ("Шахцёр" Салігорск); нападаючыя: Міхаіл Грабоўскі ("Таронта"), Сяргей Дрозд, Аляксандр Кітараў, Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Мялешка, Андрэй Міхалёў, Андрэй Стась (усе — "Дынама"), Аляксей Калюжны ("Авангард"), Яўген Кавыршын ("Северсталь"), Андрэй Коласаў ("Гомель"), Канстанцін Кальцоў ("Салават Юлаеў"), Андрэй Сцяпанаў ("Амур"), Аляксей Угараў ("Тарпеда"). У наступны этап выходзяць па чатыры зборныя з дзвюх груп, якія і складуць чвэрцьфінальныя пары.

"Рубеж" — шасціразовы чэмпіён!

Каманда "Рубеж" перамагла ў адзінаццатым чэмпіянаце Мінска па хакеі сярод аматараў, арганізатарам якога выступіў Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Мінгарвыканкам. У фінале, які адбыўся на лядовым катку "Юнацтва", "рубежаўцам" супрацьстаяў "Будаўнік". Матч атрымаўся багатым на шайбы, але прынёс вікторыю ўжо шасціразоваму чэмпіёну сталіцы — 5:3. Рэзультатыўнымі дзеяннямі за "Рубеж" у заключным паядынку адзначыліся вядомыя беларускія хакеісты, былыя гульцы зборнай — Андрэй Кавалёў, Алег Антоненка і Уладзімір Цыплакоў. Бронзавыя ўзнагароды заваявала "Сталіца".

Тарас ШЧЫРЫ.

←Михаил Горбачев: «Мяч от газона, словно от асфальта отскакивал»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика