Чарговы поспех магілёўскага "Хантэра": Людміла Чыслова прывезла золата з Турцыі
28.04.2012 09:26
—
Новости Спорта
Чарговы поспех магілёўскага "Хантэра": Людміла Чыслова прывезла золата з Турцыі
Могилевское телевидение 2-й канал
Байцы "Хантэра" за апошні тыдзень змагаліся адразу на трох прэстыжных турнірах у трох месцах. Самага гучнага поспеха дабілася Людміла Чыслова. Яна ў складзе нацыянальнай зборнай ездзіла ў Турцыю на чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе. Чыслова стала двуразовай чэмпіёнкай.