Маладзечна – Мёры – 2:0
14.04.2012
—
Новости Спорта

“Забудова”.
Апошні свой спарынг перад пачаткам сёлетняга сезона маладзечанская “Забудова” завяршыла перамогай. 14 красавіка на стадыёне ў Заскавічах мы былі мацнейшыя за “Мёры” з Віцебскай вобласці. Пры тэрытарыяльнай перавазе маладзечанцаў першы тайм завяршыўся безгалявой нічыёй - 0:0. У другой палове сустрэчы вызначыўся Віталь Абановіч – 1:0. Другі гол у вароты гасцей на рахунку Аляксандра Працкевіча – 2:0.Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота Сяргея ЗЯНЬКО.