Дзюдо. У прызёрах – маладзечанцы і смаргонкі

Источник материала:  

Маладзечанскія хлопцы і смаргонскія дзяўчаты дапамаглі 18-19 лютага зборным Мінскай і Гродзенскай абласцей заняць агульнакамандныя трэція месцы на рэспубліканскіх алімпійскіх днях моладзі па дзюдо сярод юніёраў.

Спаборніцтвы прайшлі ў спартыўнай зале спартыўна-забаўляльнага цэнтра ў Маладзечне. Змагаліся спартсмены 1995-1996 гадоў нараджэння.

Маладзечанскі трэнер Вячаслаў Дзеравянка расказаў у інтэрв’ю “РГ”: у камандзе хлопцаў у вагавай катэгорыі 50 кілаграмаў за Мінскую вобласць выступілі два маладзечанцы. Яны дапамаглі камандзе ўзняцца на трэцюю прыступку п’едэстала.

У камандзе дзяўчат, якая заняла чацвертае месца, прадстаўніц нашага рэгіёна не было. Агульнакаманднае месца каманды Міншчыны – трэцяе.

Смаргонскія дзюдаісткі абаранялі гонар нашага рэгіёна ў складзе дзявочай каманды Гродзенскай вобласці, паведаміў нашаму выданню галоўны сакратар спаборніцтваў Канстанцін Карнееў.

Гродзенкі, дзякуючы ў тым ліку нашым зямлячкам, выйгралі свой турнір. Падвялі хлопцы. На іх рахунку толькі сёмы вынік. Але з-за добрага выступлення дзяўчат Гродзенская вобласць, як і Мінская, заняла агульнакаманднае трэцяе месца.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Белорусские гандболисты узнали своих соперников по четвертьфиналам еврокубков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика