Малыя магілёўскія канькабежцы цягам некалькіх год плануюць заваяваць лідарскія пазіцыі ў міжнароднай табліцы
16.02.2012 13:59
—
Новости Спорта
Малыя магілёўскія канькабежцы цягам некалькіх год плануюць заваяваць лідарскія пазіцыі ў міжнароднай табліцы
Могилевское телевидение 2-й канал
Дзіцячая юнацкая спартыўная школа № 4, што ў Магілёве, за спартовыя дасягненні ў 2011-м была прызнаная Магілёўскім гарвыканкамам лепшай сярод падобных. Выхаванцы гэтай спартовай установы ўжо бяруць удзел нават у міжнародных стартах па канькабежным спорце. Па выніках леташніх этапаў Кубка свету магілёўскія спартсмены трапілі ў дваццатку мацнейшых. Планы ў трэнераў на бліжэйшы час вялікія - з дваццаткі перабрацца ў першую шасцёрку.