Домрачава зноў на п'едэстале

Источник материала:  

У нарвежскім Халменколене 2 лютага стартаваў сёмы этап Кубка свету, дзе Дар'я Домрачава зноў паднялася на п'едэстал. Апярэдзіць асноўную суперніцу — немку Магдалену Нойнер — у спрынце Дар'я не здолела, але заняла другое месца.

Беларуска на нуль прайшла першую стральбу і да другога агнявога рубяжа не саступала Нойнер у хуткасці. А вось падчас стральбы стоячы Домрачава дапусціла адзін промах, у той час як немка адстралялася на нуль. У выніку на фінішны круг Дар'я выйшла, саступаючы Нойнер 27 секундаў. На апошнім крузе беларуска яшчэ 11 секундаў саступіла лідару. Але другое месца за сабой усё ж захавала.

Такім чынам, у стартавай гонцы сёмага этапа, спрынце, Дар'я Домрачава выступіла не так бліскуча, як у папярэдняй гонцы на шостым этапе, дзе яна была найлепшай і ў стральбе, і ў хуткасці. Тым не менш, гэта дзявятае прызавое месца беларускі ў сезоне. Яна па-ранейшаму на другім месцы ў агульным заліку Кубка свету пасля Магдалены Нойнер.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←В Бресте стартует чемпионат Беларуси по водному поло

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика