Заўзятары "Дынама" выступілі за беларускамоўнае суправаджэнне матчаў
24.01.2012
—
Новости Спорта
Заўзятары мінскага "Дынама" склалі петыцыю да арганізатараў хатніх матчаў клуба. Яны прапануюць забяспечыць беларускамоўнае дыктарскае і дыджэйскае суправаджэнне усіх хатніх матчаў "Дынама" на "Мінск-арэне" з мэтай падкрэсліць самабытнасць клуба.
— Мінскія заўзятары па праве называюцца аднымі з лепшых у КХЛ, а матчы на "Мінск-Арэне", няма сумненняў, з'яўляюцца паказальнымі для ўсёй лігі: аншлагі, дружная падтрымка, прафесіяналізм ва ўсім. Але мінчанам ёсць яшчэ што паказаць... Мы прапануем не толькі даваць прыклад іншым клубам лігі, але і браць урокі ў такіх каманд, як рыжскае "Дынама" і познаньскі "Леў". "Разам да перамогі!" — гаворыцца ў заяве заўзятараў.