"Дынама" прапусціла 8 шайб ад "Салавата Юлаева"

Источник материала:  

У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ сталічнае "Дынама" прайграла ўфімскаму "Салавату Юлаеву" з лікам 4:8. Ужо ў другім перыядзе нашы "гарэлі" 0:5. Калі такое здаралася з "зубрамі", нават узгадаць складана.

Капітан нашай каманды Яраслаў Обшут справядліва заўважыў, што ў гэтым сезоне такой ганебнай гульні не было. Ды што там у гэтым сезоне — тры апошнія гады наш прадстаўнік у КХЛ з такім лікам не прайграваў:

— Уся каманда засмучана — і гульцы, і трэнеры. Так гуляць нельга. У другім перыядзе было шмат выдаленняў, якія рэалізаваў супернік. Выраўняць гульню было вельмі складана. У трэцім перыядзе хлопцы стараліся гуляць, як у першым, але гэта трэба рабіць на працягу ўсіх 60 хвілін.

Марэк Сікора растлумачыў, як атрымалася, што ў нашых варотах апынулася восем шайб:

— Вынік вельмі жорсткі, мы забілі на 15-й секундзе, і я падумаў, што гэта дрэнна. Другі перыяд цалкам правалілі. У трэцім вырашылі пагуляць для гледачоў. Вясёлы хакей, летні, усё залятала. "Салават Юлаеў" — выдатная каманда, таму не так балюча ёй прайграць, як калі б мы прайгралі "Нафтахіміку".

— У чым сэнс зваротнай ракіроўкі варатароў Мізіна і Лаланда?

— Андрэй атрымаў удар у галаву і адчуваў сябе вельмі дрэнна. Доктар сказаў, што магчымае страсенне. Давялося вярнуць у вароты Кевіна.

— Каманда не прапускала восем шайб ужо больш за тры гады. Што ў гульні ўсё ж пайшло не так?

Дрэнна згулялі ў абароне. Не да канца змагаліся ў сваёй зоне. Мы казалі пра неабходнасць класціся пад шайбу, але сёння гэтага не было. Тры ці чатыры шайбы прапусцілі ў меншасці. Двойчы гулялі ўтраіх. Магчыма, усё яшчэ крыху стомленыя пасля Новага года. Акрамя таго, дагэтуль нагадвае пра сябе папярэдні выезд — бачу гэта па гульцах. Мне здаецца, што лік 4:8 лепш, чым 1:2.

Наступны матч "зубры" правядуць на "Мінск-Арэне" 24 студзеня супраць маскоўскага ЦСКА.

Баскетбалістка Наталля Марчанка завяршае кар'еру

Разыгрываючая нацыянальнай зборнай па баскетболе Наталля Марчанка завяршае кар'еру. За зборную Беларусі Наталля правяла 59 матчаў. За гэты перыяд заваявала бронзавы медаль Еўра-2007, станавілася чацвёртай на кантынентальным першынстве 2009 года і планетарным форуме-2010. Акрамя таго, у 2008 годзе баскетбалістка выступіла на Алімпіядзе ў Пекіне, дзе разам з нацыянальнай камандай заняла 6-е месца.

<І>— Я напісала заяву аб звальненні з пасады спартсмена-інструктара нацыянальнай каманды. Заканчэнне гульнявой кар'еры звязана са зменай роду дзейнасці. Пра свае планы я раскажу крыху пазней.

Алена АЎЧЫННІКАВА. 

←Минские динамовцы Иргл и Каралахти выйдут на лед в матче всех звезд КХЛ в Риге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика