У Гомелі праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па сілавых відах спорту
11.12.2011 19:51
—
Новости Спорта
У Гомелі праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па сілавых відах спорту
ЕўрарадыёФестываль “Бізон” праходзіць у абласным цэнтры ўжо ў чацвёрты раз.

Цягам абодвух выходных прадстаўнікі васьмі відаў спорту рознай “сілавой” скіраванасці прадэманструюць гамельчукам, наколькі чалавечы арганізм здолены быць моцным і дужым. У праграме спаборніцтваў жыхары горада пабачаць паўэрліфтынг, жым штангі лежачы, асілкавае шматбор'е, “дваровы” жым, армрэстлінг, мас-рэстлінг, армліфтынг і “моц ухопу”. Як адзначыў арганізатар фестывалю Аляксандр Мартыненка, праект скіраваны на фарміраванне прэстыжу здаровага ладу жыцця і на тое, каб надаць заняткам спортам у моладзевым асяроддзі хаця б невялікую зацікаўленасць.
Чакаецца, што ў міжнародным кубку асілкаў “Бізон” апроч беларускіх атлетаў прымуць удзел атлеты з Украіны, Малдовы, Літвы, Арменіі, Расіі і Эстоніі. Усе пераможцы будуць узнагароджаныя сувенірнымі медалямі, дыпломамі, наборамі спартовага сілкавання ды незвычайнымі статуэткамі.