Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай па футболе прызначаны Георгій Кандрацьеў

Источник материала:  

Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай па футболе прызначаны Георгій КандрацьеўГалоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе прызначаны 51-гадовы беларускі спецыяліст Георгій Кандрацьеў. Пра гэта паведамілі ўчора на пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола.

Дагэтуль апошнім месцам працы вядомага спецыяліста была алімпійская зборная Беларусі, з якой на чэмпіянаце Еўропы-2011 Георгій Пятровіч заваяваў пуцёўку на Алімпіяду ў Лондан. Зараз Кандрацьеў будзе спалучаць працу з абедзвюма камандамі. Яго памочнікамі ў нацыянальнай зборнай стануць Андрэй Сацункевіч, Вячаслаў Акшаеў і Дзмітрый Касёнак.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Хоккей. КХЛ. Дмитрий Коробов не сможет помочь минскому "Динамо" в Магнитогорске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика