"Залатая міля": маладзечанцы лепшыя ў эстафеце і асабовым заліку

Источник материала:  

Рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Залатая міля” прайшлі ў лёгкаатлетычным манежы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы 2-3 снежня. У іх прынялі ўдзел бегуны з Маладзечна, Валожынскага, Вілейскага, Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.

Каманда Маладзечанскага раёна заняла першае месца ў эстафеце, таксама маладзечанцы сталі пераможцамі і прызёрамі ў асабовым заліку.

Трэнер маладзечанскай каманды і галоўны суддзя турніру Леанід Арцем’еў у інтэрв’ю нашаму выданню расказаў: у першы дзень спартсмены спаборнічалі ў эстафеце 4 па 400 метраў. У стартах узялі ўдзел лёгкаатлеты з шасці раёнаў Беларусі. Каманды складаліся з чатырох чалавек – два юнакі і дзве дзяўчыны.

Маладзечанцы сталі пераможцамі. На першым этапе бегла Мілона Міхайлава, на другім – Алена Траццякова, на трэцім этапе эстафету прыняў Антон Лобач, на чацвертым – Аляксандр Шпіль.

Кампанію нашым спартсменам на п’едэстале гонару склалі каманды Наваполацкага і Ганцавіцкага раёнаў – другое і трэцяе месцы адпаведна.

У другі дзень спаборніцтваў сапернікі спрачаліся ў асабовым заліку на дыстанцыях вярсты і мілі. Вярста – 1097 метраў, міля – 1609 метраў. У забегах узялі ўдзел каманды з 10 раёнаў: Маладзечанскі, Смаргонскі, Ашмянскі, Вілейскі, Валожынскі, Лідскі, Ганцавіцкі, Наваполацкі, Капыльскі, Стаўбцоўскі (вёска Дзераўная).

Сярод спартсменаў нашага рэгіёна вызначыліся лёгкаатлеты з Маладзечанскага, Валожынскага і Смаргонскага раёнаў.

У забегах на дыстанцыі вярсты сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 1999 і 2000 гадоў нараджэння першае месца заняла Сняжана Бурачэўская з Валожына. Трэцімі сталі Ілона Пагуда і Антон Каўбаска з Маладзечна.

На дыстанцыі мілі сярод спартсменаў 1997-1998 гадоў нараджэння маладзечанка Крысціна Ранцава ўзнялася на вышэйшую прыступку п’едэстала, Сяргей Швайговіч са Смаргоні стаў другім, яго зямлячка Таццяна Гарановіч – на трэцім месцы.

Увесь п’едэстал гонару ў забегах на мілю сярод дзяўчат 1995-1996 гадоў нараджэння занялі маладзечанкі. Першае месца – Таццяна Гулецкая, другое – Алена Траццякова, трэцяе – Мілона Міхайлава.

Таццяна Гулецкая і Мілона Міхайлава.

Алена Траццякова.

Сярод юнакоў гэтага ўзросту лепшым стаў валожынец Сяргей Халапук. Другое месца ў Аляксандра Ляцягі з Маладзечна, на трэцім – Канстанцін Буйноўскі са Смаргоні.

Маладзечанец Яўген Ільіч выйграў забег на мілю сярод юніёраў 1993-1994 гадоў нараджэння. На трэцім месцы – яго зямляк Уладзіслаў Сычоў.

У спаборніцтвах дарослых спартсменаў дзве прыступкі п’едэстала таксама занялі маладзечанцы. На першую ўзняўся Дзмітры Балабанскі, на другую – Раман Зянько.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Святланы ЦІШКО, архіў "РГ".

←Минский Дворец спорта в выходные дни примет "Финал четырех" мужского Кубка Беларуси по баскетболу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика