СПОРТ- ТАЙМ

Источник материала:  
"Дынама" дома пачынае з перамогі

СПОРТ- ТАЙМХакеісты мінскага "Дынама" пачалі ў панядзелак трохматчавую хатнюю серыю ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі з перамогі над ніжагародскім "Тарпеда" — 4:2 (1:1, 2:0, 1:1). Галы ў нашай каманды забівалі Дрозд, Мялешка, У. Дзянісаў і Іргл. З-за траўмаў па-ранейшаму па-за гульнёй вядучыя абаронцы "Дынама" Корабаў і Крайчэк. У "Тарпеда" таксама траўміраваны і не выходзіў на лёд галкіпер зборнай Беларусі Віталь Коваль. З 48 ачкамі пасля 28 матчаў мінскае "Дынама" займае 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Хакейныя хамы дагуляліся

Старшыня КХЛ Аляксандр Мядзведзеў падчас брыфінгу для журналістаў расказаў аб пакараннях, вынесеных удзельнікам суботніх беспарадкаў у Чэхаве. Па запыце Спартыўна-дысцыплінарнага камітэта КХЛ было вырашана "не выносіць пытанне аб зняцці "Віцязя" на разгляд савету дырэктараў клубаў КХЛ", паведаміў Мядзведзеў, дадаўшы, што "хамства на лёдзе ліга цярпець не будзе".

— Пачну з Яблонскі: у яго было дагэтуль 10 матчаў дыскваліфікацыі. За подлы ўдар Разанцава ззаду ліга прымае рашэнне дыскваліфікаваць Яблонскі да канца сезона. У Брэнана дыскваліфікацыя павялічана да 15 матчаў. На галоўнага трэнера "Віцязя" Андрэя Назарава накладзена самае вялікае грашовае спагнанне ў гісторыі КХЛ, але суму я называць не буду. Яблонскі і Брэнана таксама аштрафаваныя на сур'ёзныя сумы.

У Беларусі два залатыя медалі на чэмпіянаце свету па кікбоксінгу

Беларуская спарсменка Вераніка Дамброўская ў ірландскім Дубліне заваявала два "золата" ў сольных кампазіцыях на чэмпіянаце свету па кікбоксінгу (версія WAKO). Вераніка стала лепшай у двух раздзелах — "мяккі стыль са зброяй" і "мяккі стыль без зброі". Яшчэ адна беларуска, Дар'я Машара, заняла 4-е месца ў раздзеле "мяккі стыль са зброяй".

Зязюлькіна другі год запар стала чэмпіёнкай свету па шахматах

Анастасія Зязюлькіна стала чэмпіёнкай свету сярод дзяўчат да 16 гадоў на чэмпіянаце свету ў бразільскім Калдас-Новасе, дзе змагаліся спартсмены ў катэгорыях ад 8 да 18 гадоў. Анастасія другі год запар стала пераможцай чэмпіянату свету. Летась яна выйграла аналагічны турнір у Грэцыі. У 2010 годзе юная мінчанка, стаўшы чэмпіёнкай Беларусі сярод жанчын, была прызнана лепшай шахматысткай краіны, апярэдзіўшы вядомага гросмайстра Ганну Шарэвіч.

Іван Купарвас.

←Футбол. Александр Сазанков: с понедельника начал проходить в Гданьске курс реабилитации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика