Маладзечанцы выйгралі кубак вобласці па ўшу
22.11.2011 12:20
—
Новости Спорта
Маладзечанцы выйгралі кубак вобласці па ўшу
Каманда Маладзечанскага раёна выйграла кубак Мінскай вобласці па ўшу сярод мужчын і жанчын. Спаборніцтвы прайшлі ў Старых Дарогах 18-20 лістапада.
Адначасова з выступленнямі дарослых спартсменаў праходзіў таксама турнір сярод дзяцей і падлеткаў, але камандныя вынікі падводзіліся толькі ў дарослай узроставай катэгорыі, расказаў у інтэрв’ю “РГ” трэнер маладзечанскай каманды Сяргей Панцюхоў.
Паводле яго слоў, на татамі ў Старых Дарогах у 12 камандах выйшлі каля 100 чалавек. Гэта спартсмены з Мінска, Баранавічаў, Полацка, Пухавічаў, Старых Дарог і Маладзечна. Нашы землякі прывезлі зборную, у склад якой увайшлі каля 30 чалавек з Краснага і Чысці.
П’едэстал гонару з нашымі раздзялілі адна са сталічных камандаў, якая заняла другое месца, і гаспадары кубка, адзінаборцы са Старых Дарог. Старадарожцы сталі трэцімі. Вынікі падводзіліся па агульных выступленнях і мужчын, і жанчын.
У нашай камандзе Сяргей Панцюхоў выдзеліў прызёра еўрапейскіх спаборніцтваў, майстра спорту Андрэя Дубаневіча.