СПОРТ- ТАЙМ

Источник материала:  
Сталічнае "Дынама" ўзнялося на трэцяе месца

Пасля таго, як чэмпіёнам краіны датэрмінова ў мінулым туры стаў барысаўскі БАТЭ, барацьба ў беларускім чэмпіянаце вядзецца за астатнія месцы на п'едэстале. Сталічнае "Дынама" апярэдзіла "Гомель", які ішоў трэцім.

Такім чынам, на выездзе дынамаўцам удалося перайграць "Нафтан" — 3:1, а вось "Гомель" нечакана ўнічыю (1:1) згуляў з "Дняпром", які ўвесь сезон зорак з неба не хапаў і можа правесці наступны сезон у першай лізе. "Шахцёр" перайграў "Тарпеда-БелАЗ" (3:1), і яго другой пазіцыі пакуль ніхто не пагражае. БАТЭ, які выйграў і гэты чэмпіянат, у перанесеным на пятніцу матчы ўнічыю (2:2) згуляў з "Віцебскам". Вынікі астатніх матчаў: "Мінск" — "Нёман" — 0:0, "Белшына" — "Дынама" (Брэст) — 1:0. Становішча камандаў: БАТЭ — 62 ачкі, "Шахцёр" — 52, "Дынама" (Мн) — 49, "Гомель" — 48, "Белшына" — 42, "Нафтан" — 37, "Тарпеда-БелАЗ" — 34, "Дынама" (Бр) — 33, "Нёман" — 33, "Віцебск" — 32, "Мінск" — 31, "Днепр" — 23.

Азаранка ў фінале саступіла

За матч з Квітавай тэнісістка зарабіла

775 тысяч долараў

СПОРТ- ТАЙМНа чэмпіянаце свету WTА ў Стамбуле, які падсумоўваў сезон наймацнейшых тэнісістак свету, Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал. У групе яна датэрмінова заняла першае месца, адолеўшы Саманту Стосур і На Лі. У матчы супраць Марыён Барталі, які ўжо нічога не вырашаў, Віка выглядала не лепшым чынам і саступіла. Затое ў паўфінале адолела Веру Званарову — 6:2, 6:3.

У фінале Вікторыю чакала 21-гадовая Петра Квітава. Яна прайшла гэты турнір яшчэ больш упэўнена, чым Віка — ніводнага паражэння. У выніку выйгрыш даўся чэшцы няпроста — 7:5, 4:6, 6:3. Пасля матча Віка проста сказала, што пакінула на корце ўсе свае сілы і лепш згуляць не змагла б. Такім чынам, пераможца сёлетняга Уімблдона Квітава заваявала і яшчэ адзін трафей, а разам з ім узнялася на другі радок WTА-рэйтынгу. Вікторыі, якая стала першай беларускай тэнісісткай, якая прабілася ў фінал чэмпіянату свету, таксама ёсць чым суцешыцца. Фінальны матч з Квітавай прынёс ёй 775 тысяч долараў (у выніку перамогі магло б быць 1 мільён 635 тысяч долараў). А Квітава, якая не прайграла ніводнай сустрэчы, за фінал атрымала 1 мільён 750 тысяч. Еўропа зноў саступіла Азіі

У выхадныя Мінск упершыню прымаў адзін з самых прадстаўнічых турніраў па настольным тэнісе "Еўропа — Азія" з прызавым фондам 85 тысяч долараў. Зборная Еўропы, куды ўваходзіў і беларус Уладзімір Самсонаў, саступіла — 3:7. Спаборніцтвы праходзілі ў сталічным Палацы спорту.

Турнір "Еўропа — Азія" праходзіць двойчы на год, адна сустрэча адбываецца на азіяцкім кантыненце, другая — у Еўропе. Цяпер гісторыя супрацьстаяння мае такі лік: 5:1 на карысць азіятаў. За перамогу на гэты раз зборная Азіі атрымала 57 тысяч долараў, 28 тысяч дасталася камандзе Еўропы.

"Дынама" прайграла "Тарпеда"

Другое паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ. Пасля няўдачы ў выязным паядынку супраць "Атланта" (2:3 па булітах) каманда Марэка Сікоры 30 кастрычніка ў Ніжнім Ноўгарадзе саступіла "Тарпеда" — 1:3. Пасля 20 матчаў "Дынама" мае 35 ачкоў і займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы. Наступныя тры матчы "Дынама" правядзе дома: 2 лістапада — са "Спартаком", 4-га — з "Поўначсталлю", 6-га — з "Віцязем". 

←Теннис. Виктория Азаренко: что потом, еще не знаю, но собираюсь развлекаться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика